|
Вашы
нататкі пра хутары ды
вёсачкі:
в. Новая Вергань,
Геранёнскі сельсавет
КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК
(археал.).
За 3 км на паўднёвы захад ад
вёскі, у лесе. 4 курганы вышынёй 1,5—2 м,
дыяметрам 6—10 м. Адкрыла
і абследавала ў 1974 г. А. Г. Калечыц. Раскопкі
не праводзіліся.
в. Крывічы, Морынскі сельсавет
КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК
(археал.). За 3 км на захад ад вёскі, у лесе.
Захаваліся 2 насыпы вышынёй 1,5 м, дыяметрам 10
м. Адкрыла ў 1962 г. Ф. Д. Гурэвіч, абследавала
ў 1974 г. А. Г. Калечыц. Раскопкі не
праводзіліся.
в. Заберазь, Бакштаўскі сельсавет
МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА У ГОНАР
ЮРАЦІШКАЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА КП(б)Б
(гіст.). Устаноўлена ў 1979 г. на
доме, дзе ў Вялікую Айчынную вайну размяшчаўся
падпольны райком КП(б)Б. Юрацішкаўскі падпольны
райком КП(б)Б арганізаваны Баранавіцкім
падпольным абкомам КП(б)Б 6.7. 1943 г.,
зацверджаны 15.9.1943 г. Дзейнічаў да 7.7.1944
г. Сакратары М. М. Гаўрылаў (першы), В. С.
Бярэзенцаў (другі сакратар; 3.1.1944 г.—
7.7. 1944 г.). Падпольны райком базіраваўся ў
партызанскай брыгадзе і
Аляксандра Неўскага
(створана ў красавіку 1944 г. на базе
аднайменнага атрада; камандзір А. Г. Байкоў,
камісар М. М. Гаўрылаў). Вёў палітычную і
арганізацыйную работу сярод насельніцтва,
выдаваў газету «Болыпевпк», каардынаваў
дзейнасць партызанскіх атрадаў. сотовый поликарбонат
в. Косці,
Юрацішкаўскі пасялковы Савет
МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ
(гіст.). У цэнтры вёскі. Пахаваны
23 жыхары в. Матыкаўшчына, якіх у 1943 г.
закатавалі і спалілі нямецка-фашысцкія
захопнікі. У 1967 г. на магіле пастаулены
абеліск.
ПОМНІК ЗАСЛОНАВУ
Канстанціну Сяргеевічу (гіст.). Каля будынка
праўлення калгаса імя К. С. Заслонава. Бюст
Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава
ўстаноўлены ў 1975 г.
в. Пятровічы, Іўеўскі сельсавет
МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ
(гіст.).
На заходняй ускраіне вёскі.
Пахаваны 2 савецкія ваеннапалонныя і мірныя
жыхары (колькасць не ўстапоўлена),
загубленыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў
1943 г. У 1966 г. на магіле пастаўлена стэла.
в. Юраўскія (не існуе),
Бакштаўскі сельсавет
МЕСЦА СПАЛЕНАЙ ВЁСКІ
(гіст.). Вёска Юраўскія
знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Белы Бераг.
У 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі
28 мірных жыхароў, спалілі 5 двароў. Вёска не
адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным
комплексе Хатынь.
в. Чапунь, Лежневіцкі сельсавет
БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І
ПАРТЫЗАН
(гіст.). На могілках. Пахаваны 32 воіны і
партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную
вайну. У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск.
в. Ятаўтовічы, Іўеўскі сельсавет
МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ
(гіст.). На паўночнай ускраіне
вёскі, злева ад шашы Мінск — Гродна. Пахаваны
астанкі мірных жыхароў, якіх 22.2.1943 г.
спалілі пямецка-фашысцкія карнікі. Загінулі 96
чалавек — старыя, жанчыны, дзеці; згарэлі 34
двары. У 1961 г. на ўшанаванне памяці ахвяр
фашызму на магіле пастаўлены помнік — скульптура
жанчыны.
КАСПЯРОВІЧ Мікалай Вікенцьевіч.
Нарадзіўся ў 1932 г. у в. Пойдзішкі Іўеўскага
раёна. Капітан 1-га рангу. Закончыў
Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское
вучылішча (1957). Быў камандзірам атамнай
падводнай лодкі, злучэння ваенных караблёў.
Памёр у лютым 1982 г.
В.А. Урублеўскі.
|