Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дабраполь

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. Ёсць меркаванне, што вёска ўзнікла ў першай чвэрці XIX ст. Уладальнік Жамыслаўля Умястоўскі выдзеліў зямельныя надзелы сваім сялянам паблізу маёнтка Дабраполь, адкуль паселішча і атрымала назву. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 23 двары, 132 жыхары, у 1905 г. 165 жыхароў, 86 дзесяцін зямлі. У 1921 —1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у в. Дабраполь 1-я 14 двароў, 81 жыхар, у в. Дабраполь 2-я 8 двароў, 44 жыхары. 3 12.10.1940 г. 2 вёскі (26двароў, 93 жыхары; 12 двароў, 60 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У лютым 1953 г. арганізаваны калгас «Пагранічнік», з 1954 г. у калгасе імя М.І.Кутузава. 3 1960 г. у Суботніцкім сельсавеце і ў саўгасе «Жамыслаўль». У 1970 г. 58 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 19 двароў, 31 жыхар.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006