Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дарашы

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага, у 1861 г. 109 рэвізскіх душ. У 1897 г. 41 двор, 299 жыхароў, у 1905 г. 324 жыхары, 530 дзесяцін зямлі. Частка вяскоўцаў займалася сплавам лесу. У 1909 г. 51 двор, 328 жыхароў, якія мелі 85 галоў буйной рагатай жывёлы, 46 коней, 456 дзесяцін зямлі. У 1921 —1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 47 двароў, 247 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (88 двароў, 294 жыхары) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1951 г. арганізаваны калгас «Праўда». 3 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. 3 1986 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 207 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Ліпнішкі». У 1999 г. 34 двары, 56 жыхароў.

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
металлические газонные ограждения

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006