|
Вёска ў
Іўеўскім сельсавеце. На
пачатку XVII ст. вёска маёнтка Іўе ў Іўеўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
У 1634 г. 20 аселых гаспадарак, больш за 8 валок
зямлі. Уласнасць Кішкаў. У 2-й палове XVIII ст.
вёска маёнтка Гаўя. У XIX — пачатку XX ст. у
Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 91 рэвізская душа, вёска
адносілася да маёнтка Багмаполь памешчыка
А.Брахоцкага. У 1897 г. 55 двароў, 376 жыхароў.
У 1909 г. 66 двароў, 298 жыхароў, 346 дзесяцін
зямлі. У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне
Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54
двары, 261 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (76
двароў, 301 жыхар) у Іўеўскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. У лютым 1952 г. арганізаваны
калгас «Герой працы», з сакавіка 1953 г. у
калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у
Лукашынскім,
з 1959 г. у Іўеўскім сельсаветах. У 1970 г. 143
жыхары. Цяпср у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г.
12 двароў, 24 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|