Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

дзядзічы

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 8 двароў, 37 жыхароў. У 1905 г. 58 жыхароў, 96 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска (6 двароў, 16 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 128 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Свабода». 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 81 жыхар. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 16 двароў, 30 жыхароў.

 

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006