|
Вёска ў
Трабскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў
Юрацішкаўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г.
11 рэвізскіх душ, адпосілася да казеннага
маёнтка. У 1897 г. у Трабскай воласці, 7 двароў,
56 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У
1905 г. 61 жыхар, 140 дзесяцін зямлі. У
1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. 10 двароў, 64 жыхары. 3 12.10.1940 г. (14
двароў, 86 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 канца чэрвеня 1941 г. да
пачатку ліпепя 1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 1950 г. у
калгасе «Маладая гвардыя», з 1960 г. у саўгасе
«Трабы». 3 2.12.1959 г. ў
Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У 1970 г. 35 жыхароў. Цяпер у
складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 6
двароў, 13 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|