|
Вёска ў
Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска і засценак у Бакштаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні,
адносіліся да Бакштаўскага сельскага таварыства,
дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. у вёсцы 109
рэвізскіх душ, у засценку 4 рэвізскія душы.
Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 38 двароў, 293
жыхары, у засценку Новыя Дзевергі 11 жыхароў. У
1905 г. у весцы 343 жыхары, 382 дзесяціны зямлі,
у засценку 15 жыхароў, 28 дзесяцін зямлі. У 1909
г. у вёсцы ўжо 58 двароў, 391 жыхар, у засценку
4 двары, 12 жыхароў. У 1921 -1939 гг. у
Бакштаўскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у
вёсцы 40 двароў, 189 жыхароў, у засцепку Новыя
Дзевергі 3 двары, 9 жыхароў. 3 12.10.1940 г.
вёска (55 двароў, 292 жыхары) і засценак (8
двароў, 17 жыхароў) у Даўнароўскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. Уваходзіла ў калгас імя
М.С.Хрушчова. 3 20.1.1960 г.
у Іўеўскім раёне, з
25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. У 1970 г.
127 жыхароў, у 1986 г. 27 двароў, 69 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса «Іскра». Вёска
знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999
г. 18 двароў, 44 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|