Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

Гелуці

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У XVIII ст. вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1772 г. уласнасць А.Зяньковіча, кашталяна смаленскага. У 1789 г. 7 аселых гаспадарак, 3,5 валокі зямлі. У 2-й палове XIX ст. у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 24 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Якунь памешчыка Дмахоўскага. У 1897 г. у вёсцы 14 двароў, 99 жыхароў, у засценку 1 двор, 6 жыхароў. У 1909 г. 17 двароў, 115 жыхароў, якія мелі 36 кароў і 16 коней, 158 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (46 двароў, 171 жыхар) у Макуціцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 жыхары вёскі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Н.К.Крупскай. 3 1954 г. у саўгасе «Чарнэлі». 3 16.7.1954 г. у Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 96 жыхароў. Уваходзіла ў склад эксперыментальнай базы «Чарнэлі». Цяпер у складзе калгаса імя К. Заслонава. У 1999 г. 19 двароў, 30 жыхароў. коррекция фигуры

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006