|
Вёска ў
Эйгердаўскім сельсавеце. У XVII ст. маёнтак
у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690
г. адносіўся да
Трабскай парафіі, уласнасць Фларыяна Казла,
3 дымы. У 1735 г. 2 дымы, належаў Антону
Рыдзеўскаму. У XIX — пачатку XX ст. вёска і
маёнтак у
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 46 рэвізскіх душ,
вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У
1897 г. у вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 г. у
вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў
буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін
зямлі. У 1921-1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (48 двароў, 187
жыхароў) і засценак (12 двароў; 41 жыхар) у
Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага
раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г.
арганізаваны калгас «Калектыўная праца». 3 1954
г. у калгасе «Прагрэс». 3 20.1.1960 г.
у Іўеўскім
раёне. 3 1960 г. у Даўгердзішскім, з 1963 г.
у Юрацішкаўскім, з 1965 г. у Такарышкаўскім, з
17.7.1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970
г. 207 жыхароў. У 1999 г. 39 двароў, 75 жыхароў.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з
правам адсялення.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|