|
Вёска ў
Суботніцкім сельсавеце. У XIX - пачатку XX
ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. У сярэдзіне XIX ст.
у складзе
маёнтка Сурвілішкі, уласнасць памешчыка
Паплаўскага. У 1861 г. 62 рэвізскія душы. У 1897
г. 32 двары, 180 жыхароў. У лістападзе 1906 г.
вяскоўцы ўдзельнічалі ў масавых выступленнях
супраць памешчыка Паплаўскага. Хваляванні былі
спынены пры дапамозе паліцыі. У 1921 — 1939 гг.
у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г.
Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 46 двароў, 226 жыхароў. 3
12.10.1940 г. вёска (63 двары, 327 жыхароў) у
Жамыслаўскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. У Вялікую Айчынную вайну была
часткова спалена. На франтах загінулі 3 жыхары
вёскі. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас
імя К.Я.Варашылава, з 1960 г. у саўгасе
«Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім
сельсавеце. У 1946—1970 гг. працавала пачатковая
школа. У 1970 г. 237 жыхароў. Цяпер у складзе
калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 47 двароў, 87
жыхароў. ремонт квартир
в Гировичах - нет вопросов)

Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|