Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

гуцішкі

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска Гуцішкі, або Навасёлкі, у Седліцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 11 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны, уласнасць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 72 жыхары, 82 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 77 жыхароў, 66 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 30 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска, 11 двароў, 40 жыхароў, і хутар, 5 двароў, у Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», з 1961 г. у калгасе імя XXII партз'езда. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 64 жыхары. дом в болгарии продажа Цяпер у складзе калгаса імя У.А.Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 24 жыхары.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006