|
Вёска ў
Юрацішкаўскім пасялковым
Савеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 21 рэвізская душа,
у складзе маёнтка
Бокшышкі памешчыка
Дмахоўскага. У 1905 г. у
Трабскай воласці, 18
двароў, у 1909 г. 127 жыхароў. У 1921 - 1939 гг.
у Валожынскім павеце Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (11 двароў, 76
жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага
раёна. У 1949 г. арганізаваны калгас імя
К.Я.Варашылава. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
Уваходзіла ў склад эксперыментальнай базы
«Чарнэлі». 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім
пасялковым Савеце. У 1970 г. 52 жыхары. Цяпер у
складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 4 двары, 6
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|