Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

келайці

 

 

   

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 17 рэвізскіх душ, вёска адносілася да маёнтка Бокшышкі Дмахоўскіх. У 1897 г. у вёсцы 8 двароў, 76 жыхароў, у засценку 2 двары, 12 жыхароў. У 1909 г. 11 двароў, 90 жыхароў, якія мелі 180 дзесяцін зямлі, 23 каровы, 11 коней. У 1921—1939 гг. у Трабскай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 83 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 98 жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя У.У.Маякоўскага. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 3.5.1962 г. у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. Уваходзіла ў склад эксперыментальнай базы «Чарнэлі». У 1970 г. 77 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 15 двароў, 24 жыхары.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006