|
Вёска ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX
ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе
графіні Замойскай. У 1861 г. 30 рэвізскіх душ, у
1866 г. 13 двароў, 106 жыхароў, у 1897 г. 18
двароў, 114 жыхароў, у 1909 г. 25 двароў, 115
жыхароў, 126 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг.
вёска (20 двароў, 82 жыхары) у Ліпнішскай гміне
Валожынскага, затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940
г. вёска (30 двароў, 109 жыхароў) у
Ліпнішкаўскім сельсавеце
Іўеўскага раёна.
3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г.
арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3 1954
г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 58 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса «Ліпнішкі». У 1999 г. 12
двароў, 20 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|