Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

каўкелі

 

 

   

Вёска ў Морынскім сельсавеце. У XVIII ст. вёска ў складзе маёнтка Гаўя Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Належала памешчыкам Маўлевічу, затым Копцю, падскарбію Вялікага княства Літоўскага. У XIX — пачатку XX ст. у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 21 рэвізская душа. Вёска адносілася да маёнтка Гаўя памешчыка У.Брахоцкага. У 1897 г. 20 двароў, 149 жыхароў, 70 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы.У 1921 г. 22 двары, 117 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (26 двароў, 141 жыхар) у Морынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор». У 1970 г. 109 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Прынеманскі». У 1999 г. 15 двароў, 33 жыхары.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006