Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

новае козінава

 

 

   

Вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. засценак Новае Козінава ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Паводле перапісу 1897 г., 10 двароў, 62 жыхары. У 1905 г. 51 жыхар, 69 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 17 двароў, 64 жыхары. У 1921-1939 гг. вёска у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 15 двароў, 94 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 65 жыхароў) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У 1970 г. 54 жыхары, у 1986 г. 10 двароў, 34 жыхары. Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. Знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 6 двароў, 16 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006