Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

кулікі

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. 25 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1897 г. у Трабскай воласці, 11 двароў, 88 жыхароў. У 1905 г. 86 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска (15 двароў, 65 жыхароў) у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (20 двароў, 107 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Іскра». 3 1960 г. у складзе саўгаса «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 59 жыхароў. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 13 двароў, 18 жыхароў.

 

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006