Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

Кузьмічы

 

 

   

Вёска ў Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 46 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184 жыхары, 136 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 146 жыхароў. У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. зноў у Гераненскім сельсаветах Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас «XIX партз'езд», з 1961 г. у калгасе імя XXII партз'езда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працуе крама. Цяпер у складзе калгаса імя У.А.Баўма. У 1999 г. 33 двары, 67 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006