Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

ляйкі

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Дзяржаўная ўласнасць, адносілася да Ліпнішкаўскай плябаніі. У 1897 г. 6 двароў, 61 жыхар, у 1909 г. 7 двароў, 63 жыхары, якія мелі 13 кароў, 8 коней, 54 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска (15 двароў, 80 жыхароў) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 106 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Абарона краіны». 3 2.12.1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 80 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Радзіма». У 1999 г. 22 двары, 39 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006