Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

лосеўцы

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1861 г. 33 рэвізскія душы. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласці, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 132 жыхары, якія мелі 26 кароў, 17 коней, 114 дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 101 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 117 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара». 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 88 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Радзіма». У 1999 г. 10 двароў, 17 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006