Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

латэўка

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. У 2-й палове ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 68 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыцы Мілеўскай. У 1897 г. 37 двароў, 241 жыхар, у 1909 г. 41 двор, 271 жыхар. У 1921- 1939 гг. вёска (33 двары, 164 жыхары) у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (48 двароў, 238 жыхароў) у Бараўскім, з 16.7.1954 г. Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1950 г. у калгасе «Неман», пазней увайшла ў калгас імя Калініна. У 1970 г. 167 жыхароў. 3 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 29 двароў, 58 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006