Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

лубяняты

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1634 г. 7 дымоў, 6,5 валокі зямлі, адносілася да маёнтка Іўе, які належаў Кішкам. У сярэдзіне XIX ст. у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губсрні. У 1861 г. 20 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1897 г. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці, 7 двароў, 66 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 80 жыхароў, 80 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 60 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 36 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Ліпнішкі». У 1999 г. 17 двароў, 34 жыхары.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006