Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

лугавая

 

 

   

 Вёска ў Морынскім сельсавеце (да 1969 г. Хвасты). У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Вілснскай губерні. У 1861 г. 41 рэвізская душа, у складзе маёнтка Гаўя памешчыка У.Брахоцкага. У 1897 г. 18 двароў, 117 жыхароў, акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу. У 1909 г. 26 двароў, 154 жыхары. У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 126 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (25 двароў, 152 жыхары) у Морынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1949 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У 1970 г. 101 жыхар. Цяпер у складзе калгаса «Прынеманскі». У 1999 г. 19 двароў, 26 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006