|
Вёска ў Трабскім
сельсавеце. У XVII ст. маёнтак Лычкаўцы ў
Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690
г. належаў Пачобутам, 2 дымы. У 1861 г. у
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні, 17 рэвізскіх і 1 дваровая
душа, у складзе маёнтка Лычкаўцы, які належаў
Дмахоўскім. У 1866 г. у вёсцы 6 двароў, 45
жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў, дзейнічаў вадзяны
млын. У 1897 г. у Трабскай воласці, у вёсцы 10
двароў, 65 жыхароў, хлебазапасны
магазін. У 1905 г. у маёнтку, які належаў
Антановічу, 12 жыхароў, 189 дзесяцін зямлі, у
вёсцы 169 жыхароў, 93 дзесяціны зямлі. У
1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства ІІольшчы. У 1921
г. у вёсцы 12 двароў, 56 жыхароў, у фальварку 2
двары, 14 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (15
двароў, 114 жыхароў) і фальварак (2 двары, 32
жыхары) у Трабскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 канца чэрвсня 1941
г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана
нямсцка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г.
арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг». 3 1960 г. у
саўгасе «Трабы». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
У 1970 г. 76 жыхароў. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 18 двароў,
36 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|