|
Вёска ў
Геранёнскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў
Суботніцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 25 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка
Бердаўшчына памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905
г. 66 жыхароў, 146 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 12
двароў, 64 жыхары, якія мелі 29 галоў буйной
рагатай жывёлы, 9 коней, 121 дзесяціну зямлі. У
1921 —1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага,
з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 12 двароў, 56
жыхароў. У 1940 г. вёска, 18 двароў, 98 жыхароў.
3 12.10.1940 г. у Слссароўскім, з 1954 г. у
Кудэйшаўскім, з 1958 г. у Геранёнскім, з 1963 г.
у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах
Іўеўскага раёна. У 1951 г. арганізаваны калгас
«Чырвоны сцяг». 3 1956 г. у калгасе імя
Ф.Э.Дзяржынскага, з 1977 г. імя XXII партз'езда.
У 1970 г. 49 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
імя У.А.Баўма. У 1999 г. 9 двароў, 14 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|