|
Вёска ў
Лелюкінскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
вёска ў
Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Малое
Барава, які належаў Бесаровіч, у 1861 г. 43
рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г., у
вёсцы 20 двароў, 143 жыхары, у маёнтку 2 двары,
19 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 19 двароў, 144
жыхары, 109 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гг. у
Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 20 двароў, 108
жыхароў, у фальварку 5 двароў, 32 жыхары. 3
12.10.1940 г. вёска (131 жыхар) і фальварак (27
жыхароў) у Лугамавіцкім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. Працавалі пачатковая
школа, магазін. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1951 г. арганізаваны калгас імя С.М.Кірава. 3
16.7.1954 г. у Лелюкінскім сельсавеце. 3
20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У 1970 г. 105 жыхароў. 3
1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1987 г. у
калгасе «Савецкая Беларусь». Цяпер у складзе
калгаса «Беларусь». Вёска знаходзіцца ў зоне
радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 22 двары, 50
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|