Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 

 

 

мажулі

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 32 рэвізскія душы, адносілася да Суботніцкай плябаніі, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. 13 двароў, 115 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 127 жыхароў, 103 дзесяціны зямлі. У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 104 жыхары. З 12.10.1940 г. вёска (25 двароў, 149 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Светлы шлях». 3 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 76 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 15 двароў, 18 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006