Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

мішуковічы

 

 

   

Вёска ў Лелюкінскім сельсавеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у складзе маёнтка Іўе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1561 г. 14 дымоў, 14 валок зямлі. Уласнасць Кішкаў. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у в. Мішуковічы, суседніх вёсках Пацельцы, Мяцішча, засценку Фальварак (цяпер не існуюць) 84 рэвізскія душы. У 1897 г. 39 двароў, 336 жыхароў, у 1909 г. 25 двароў, 156 жыхароў, 271 дзесяціна зямлі. У 1921-1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 44 двары, 210 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (66 двароў, 328 жыхароў) у Бараўскім, з 16.7.1954 г. у Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічала пачатковая школа. У 1950 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1954 г. у калгасе «Зара», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 162 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Беларусь». У 1999 г. 26 двароў, 33 жыхары. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006