Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

масткі

 

 

   

Вёска ў Морынскім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ва Уселюбскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Непадалёку знаходзіліся аднайменныя фальварак і хутар, якія ўваходзілі ў Іўеўскую воласць Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. у вёсцы 5 двароў, 30 жыхароў, у фальварку 1 двор, 7 жыхароў, на хутары 1 двор, 10 жыхароў. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. 3 12.10.1940 г. засценак (6 двароў, 38 жыхароў) у Морынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 чэрвсня 1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1953 г. арганізаваны калгас імя Малянкова (з 1957 г. «Неман»). У 1970 г. 33 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Прынёманскі». У 1999 г. 5 двароў, 8 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006