Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

навасяды

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска Паплаўшчына ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 15 рэвізскіх душ, адносілася да маёнтка Жамыслаўль Умястоўскай. Паводле перапісу 1897 г., в. Навасяды (або Паплаўшчына), 5 двароў, 41 жыхар. У 1921 - 1939 гг. у Суботніцкай воласці Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 10 двароў, 49 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (13 двароў, 63 жыхары) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя К.К.Ракасоўскага. 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль».У 1970 г. 37 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 7 двароў, 14 жыхароў.

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006