|
Вёска ў
Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст.
засценак у Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць,
адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства.
У 1861 г. 11 рэвізскіх душ. Паводле перапісу
1897 г., у засценках Навінкі 1-я 2 двары, 11
жыхароў, Навінкі 2-я 4 двары, 33 жыхары. У 1905
г. у засценках Навінкі 1-я 9 жыхароў, 21
дзесяціна зямлі, Навінкі 2-я 32 жыхары, 20
дзесяцін зямлі. Жыхары займаліся сплавам лесу па
р. Бярэзіна. 3 12.10.1940 г. засценкі ў
Бакштаўскім сельсавеце
Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г.
Іўеўскага
раёнаў. 3 1951 г. вёска ў калгасе «33-я
гадавіна Кастрычніка». У 1970 г. 25 жыхароў.
Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. Вёска
знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999
г. 5 двароў, 7 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|