|
Вёска ў Трабскім
сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў
Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. у вёсцы
27 рэвізскіх душ. У 1897 г. 16 двароў, 73
жыхары, у засценку 1 двор, 6 жыхароў. У 1905 г.
у вёсцы 99 жыхароў, 131 дзесяціна зямлі. У 1921
— 1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 14
двароў, 41 жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (19
двароў, 120 жыхароў) у Трабскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да
ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас
«Чырвоная зорка». 3 20.1.1960 г.
у Іўеўскім
раёне. У 1970 г. 92 жыхары. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 23 двары,
45 жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|