|
Вёска
ў Трабскім
сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 34 рэвізскія душы,
адносілася да маёнтка Росцеўшчына Валіцкага.
Паводле перапісу 1897 г., у Трабскай воласці, 21
двор. 138 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 164
жыхары, якія мелі 49 галоў буйной рагатай
жывелы, 13 коней, 97 дзесяцін зямлі. У 1921—1939
гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 22
двары, 119 жыхароў. 3 12.10.1940 г. веска (26
двароў, 155 жыхароў) у Росцеўшчынскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944
г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У
1949 г. вёска ў калгасе «Зорка». Пазней
уваходзіла ў склад калгаса «Звязда». 3 16.7.1954
г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне.
У 1970 г. 142 жыхары. Цяпер у складзе
аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 22 двары,
44 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|