|
Вёска ў
Эйгердаўскім сельсавеце (да 1964 г.
Явашыха). У XIX — пач. XX ст. у Ашмянскім павеце
Віленскай губерні. Навакольныя землі належалі
графу Бутыніну-Храптовічу. Пасля часткова
шляхецкая, часткова дзяржаўная ўласнасць. У 1921
— 1939 гг. у Валожынскім павеце Навагрудскага
ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (23
двары, 135 жыхароў) у Масцішчанскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. У 1950 г. арганізаваны
калгас «Світанак». 3 1958 г.
у Яхімаўшчынскім, з
1960 г. у
Багданаўскім сельсаветах. У 1959 г.
пабудавана школа. 3 1962 г. у
Іўеўскім раёне,
з 19.1.1965 г. у
Такарышкаўскім, з 17.7.1985 г.
у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 93 жыхары.
3 1979 г. у калгасе «Прагрэс». Працуюць клуб,
бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
У 1999 г. 31 двор, 66 жыхароў. Вёска знаходзіцца
ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|