|
Вёска
ў
Суботніцкім сельсавеце. У сярэдзіне XVIII
ст. фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага
павета Віленскага ваяводства. У 1861 г. вёска
(57 рэвізскіх душ) у
Жамыслаўскай воласці Ашмянскага павета, у
складзе маентка
Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. у
Суботніцкай воласці, 41 двор, 308 жыхароў. У
1909 г. 44 двары, 295 жыхароў, якія мелі 102
галавы буйной рагатай жывелы, 41 каня, 356
дзесяцін зямлі. У 1921 г. 25 двароў, 126
жыхароў, у складзе Суботніцкай воласці
Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства
Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (71 двор. 370
жыхароў) і былы маентак (6 двароў, 25 жыхароў) у
Суботніцкім сельсавеце
Іўеўскага раёна.
3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравапа
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г.
арганізаваны калгас «Перамога». У 1970 г. 201
жыхар. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У
1999 г. 31 двор, 53 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|