Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

замошша

 

 

   

Вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася да Бакштаўскага казеннага таварыства. У 1861 г. 31 рэвізская душа. Паводле перапісу 1897 г., засценкі Замошша 1-е (4 двары, 33 жыхары) і Замошша 2-е (8 двароў, 63 жыхары). У 1909 г. у засценку Замошша 1-е 6 двароў, 40 жыхароў, у засценку Замошша 2-е 11 двароў, 77 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у Замошшы 1-м 5 двароў, 23 жыхары, у Замошшы 2-м 12 двароў, 50 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёскі Замошша 1-е (8 двароў, 35 жыхароў) і Замошша 2-е (15 двароў, 72 жыхары) у Даўнароўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. У пасляваенны час у складзе калгаса «Змагар». У 1970 г. у в. Замошша 1-е 91 жыхар, у 1986 г. у Замошшы 2-м 2 двары, 2 жыхары. Цяпер вёска Замошша 1-е ў складзе калгаса «Іскра». Хутар Замошша 2-е не існуе. У 1999 г. 15 двароў, 38 жыхароў.

 

 

 Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 
быстрое строительство бассейнов

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006