Віртуальная Іўеўшчына
Вёсачкі/Деревеньки
 
 

 

жамайтукі

 

 

   

  Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у складзе маёнтка Жамыслаўль памешчыцы Умястоўскай, 25 рэвізскіх душ. У 1897 г. 13 двароў, 80 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары, 83 дзесяціны зямлі. У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 63 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска(15двароў, 90 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну спалена. У 1950 г. арганізаваны калгас «Праца». 3 1953 г. у калгасс імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 51 жыхар. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 11 двароў, 21 жыхар.

Фотаздымкі в. Жамайтукі (2009 год)

Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

 

 

 

 

 

 

 
         Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006