|
Вёска ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX
ст. засценак і фальварак у Жырмунскай воласці
Лідскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. у
засценку 1 двор, 4 жыхары, у фальварку 1 двор,
25 жыхароў. Непадалёку знаходзіўся млын (1 двор,
2 жыхары). У 1921— 1939 гг. у складзе Польшчы. 3
12.10.1940 г. вёска Новая Жыжма (69 двароў, 46
жыхароў) у
Князікоўскім сельсавеце
Іўеўскага
раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г.
арганізаваны калгас «Новы шлях». 3 9.9.1960 г. у
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 181 жыхар.
Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». У
1999 г. 33 двары, 63 жыхары.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|